Новости СМИ2

Ці мае Беларусь уласную ракетную праграму?

chk_captcha

26 верасня міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў сустрэўся з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. З улікам праблемаў бяспекі, з якімі сутыкаецца Баку, Беларусь магла прапанаваць Азербайджану сродкі  нейтралізацыі ракет Іскандэр, нядаўна набытых галоўным супернікам Азербайджана — Арменіяй.

Ці можа Азербайджан атрымаць беларускія ракетныя сістэмы, аналагічныя тым, што Арменія атрымала ад Расіі? Зусім нядаўна, у жніўні, расійскія СМІ яшчэ раз выказалі падазрэнне, што Беларусь супрацоўнічае з украінскімі фірмамі ў справе вырабу тактычных балістычных ракетных сістэмаў, аналагічных Іскандэру.

У Мінска недастаткова грошай, каб развіваць такі складаны праект без партнёраў. Таму, магчыма, што Мінск не толькі вызваўся дапамагчы Баку, але і спадзяваўся атрымаць дапамогу на фінансаванне новай зброі. На сённяшні дзень Беларусі ўдалося завязаць партнёрскія адносіны з некаторымі краінамі для распрацоўкі і вытворчасці складанага абсталявання, што павялічыла ваенную аўтаномію краіны.

Занадта шмат супадзенняў

Праз праблемы з пастаўкамі абсталяванне з Расіі Мінск ужо некалькіх гадоў прыкладае ўсе намаганні, каб знайсці іншыя варыянты. Мінску ўдалося пашырыць спектр ваеннай тэхнікі, які ён вырабляе, праз пашырэнне партнёрскіх адносін з іншымі краінамі, у першую чаргу Украінай і Кітаем.

Гэтай восенню ўкраінскі Паўлаградскі хімічны завод плануе выпрабаваць свой новы прадукт, «Грім»-2, тактычную балістычную ракетную сістэму. Развіццё гэтага праекта фінансуецца невядомым замежным заказчыкам. Расійскія эксперты Аляксандр Храмчыхін і галоўны рэдактар агляду ‘’Экспарт узбраенняў’’ Андрэй Фралоў адзначылі Беларусь разам з Саудаўскай Аравіяй і Пакістанам у якасці магчымых крыніц фінансавання. Падкрэсліваецца, аднак, што Мінск не з’яўляецца галоўным кандыдатам на гэтую ролю.

Адзін з першых праектаў тактычнай балістычнай ракетнай сістэмы «Грім». Фота: Південне КБ.

Але расійскія эксперты ў сваім аналізе ігнаруюць некаторыя факты. Перш за ўсё, гэта час распрацоўкі сістэмы «Грім», а таксама дзеянні і заявы беларускіх чыноўнікаў. Украінскія распрацоўшчыкі паведамілі, што «Грім» атрымаў фінансаванне з-за мяжы больш за два гады таму, прыкладна ў другой палове 2014 года.

Перад гэтым, у красавіку 2014 года, Лукашэнка заявіў, што Беларусь будзе супрацоўнічаць з Украінай у распрацоўцы новых відаў зброі. Пазней быў зроблены шэраг афіцыйных заяваў у тым жа духу: да верасня 2014 ўлады паставілі задачу спраектаваць і вырабіць зброю, якая ніколі раней у Беларусі не выраблялася. Мінск накіраваў свае дэлегацыі ў цэнтры ўкраінскай абароннай прамысловасці, а таксама ў Днепрапятроўскую вобласць, дзе знаходзяцца прадпрыемствы, якія праектуюць «Грім».

Украіна атрымала ў спадчыну ад СССР цэнтр распрацоўкі і вытворчасці ракет. Таму, напэўна, беларускае кіраўніцтва спадзявалася на хуткія вынікі ад супрацоўніцтва з Украінай.

У лютым 2015 года старшыня Беларускага дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў абвясціў, што новая сістэма, якая будзе прадэманстраваная 9 мая падчас ваеннага парада, забяспечыць беларускае войска дадатковай агнявой магутнасцю. Многія інфармацыйныя агенцтвы, такія як расійская »Свабодная прэса’’, сумняваліся , што Мінск прадэманструюе аналаг расійскаму Іскандэру.

Аналітыкі спасылаюцца на больш-менш відавочныя заявы, зробленыя Лукашэнкам, пачынаючы з інтэрв’ю Wall Street Journal у 2008 годзе, у якім ён абвясціў пра свой намер распрацоўваць і вырабляць уласныя Іскандэры. Але пасля Параду Перамогі ў Мінску ў 2015 годзе яны мусілі перагледзець свой аналіз, бо краіна паказа новую сістэму, хоць і менш амбітнага кшталту — ракетную сістэму залпавага агню (РСЗА) “Паланэз”.

Цікава, што ўкраінскія фірмы падчас праектавання «Грім»а скардзіліся на ўмяшальніцтва ўкраінскага нацыянальнага касмічнага агенцтва ў працэс праектавання, якое загадала замарудзіць тэмпы вытоворчасці. У любым выпадку, гэта было яшчэ адно супадзенне паміж праблемамі ўкраінскіх праектоўнікаў і адмовай Мінска раскрыць уласную сістэму.

У той час аналітыкі прынялі “Паланэз” за зброю, якую мела на ўвазе беларускае кіраўніцтва, і перасталі абмяркоўваць планы Мінска па распрацоўцы балістычных ракет. Так было да пачатку гэтага лета, калі тэма магчымага беларускага супрацоўніцтва з Украінай па распрацоўцы тактычных балістычных ракет ўсплыла наноў пасля таго, як ананімны замежны заказчык падтрымаў украінскі праект.

Беларусь можа сабе гэта дазволіць

Аналітыкі, якія сумняваюцца ў тым, што Беларусь можа быць ўдзельніцай праекту “Грім”, падкрэсліваюць, што Мінск не мае сродкаў для фінансавання такога праекту. Беларускі ўрад заўсёды выдаткоўваў на ваенную тэхніку невялікі бюджэт. Сёння і без таго сціплы бюджэт значна зменшыўся пасля таго, як Мінск прафінансаваў РСЗА “Паланэз”, набыў самалёты і верталёты, а таксама ўклаў сродкі ў мадэрнізацыю старога абсталявання ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны.

Тым не менш, Мінск мог пасадзейнічаць развіццю ўкраінскага праекту “Грім” іншым, нематэрыяльным спосабам. Па-першае, гэта шасі Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ), на якіх былі ўсталяваныя шматлікія ракетныя комплексы, вырабленыя ў Савецкім Саюзе і Расіі. Ваенны эксперт Андрэй Фралоў у сваіх каментарах для расійскіх СМІ адзначыў, што на выявах “Гріма”, падобна, знаходзяцца шасі з МЗКЦ.

Будучы “Грім” можа не толькі мець беларускія шасі, але таксама карыстацца  беларускай сістэмай навядзення. Вядома, што беларускія фірмы вырабляюць кампаненты сістэм навядзення для расійскіх тактычных балістычных ракетных сістэм Іскандэр.

Важна таксама, што калі Беларусь сапраўды фінансавала ўкраінскі праект, яна магла зрабіць гэта ў партнёрстве. Мінск часта прапануе рэалізацыю сумесных праектаў іншым урадам у трэціх краінах. У апошнія гады беларускія чыноўнікі рэгулярна выказвалі такія прапановы Саудаўскай Аравіі, і яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў Мінск спрабаваў атрымаць фінансаванне ад гэтай краіны для беларускіх праектаў у Судане.

У 2014 годзе Беларусь таксама пачала інтэнсіўнае супрацоўніцтва невядомага характару з Пакістанам. Больш за тое, з самага пачатку Мінск працуе з прадстаўнікамі міністэрства абароны Пакістана, у тым ліку з міністрам па справах абароннай прамысловасці Рана Танвеер Хасейнам. Цікава, што 26 верасня пасля сустрэчы з міністрам абароны Беларусі азербайджанскі лідар Аліеў таксама прыняў Хасейна. Гэты факт ставіць навіны з Баку ў яшчэ больш цікавы кантэкст.

Беларуска-украінскае супрацоўніцтва па наладжанай схеме?

У той час як некаторыя эксперты (напрыклад, расійскі блог BMPD, які займаецца ваеннай аналітыкай) настойвалі на тым, што “Грім” фінансуе Саўдаўская Аравія, cталі вядомыя некаторыя дэталі, што ставяць гэтую версію пад сумнеў. Па-першае згодна з умовамі жнівеньскага пагаднення з ананімным замежным заказчыкам, украінцы захаваюць правы на інтэлектуальную ўласнасць сістэмы. Гэта бізнэс не ў саудаўскім стылі. У падобнай здзелцы з украінскім распрацоўшчыкам і выробнікам самалётаў “Антонаў” Саудаўская Аравія пагадзілася на фінансаванне распрацоўкі Ан-132 толькі пры ўмове атрымання ўсіх інтэлектуальных правоў.

Жнівеньскае пагадненне нагадвае ўмовы, на якіх Мінск раней дамаўляўся з Кіевам. Напрыклад, падчас супрацоўніцтва з Украінай па супрацьтанкавай зброі, беларускія фірмы дзяляліся правам на інтэлектуальную ўласнасць.

Болей за тое, Беларусь у апошнія гады вяла перамовы з украінскай карпарацыяй Мотор Січ па запуску вытворчасці турбарэактыўнага рухавіка R95-300 на заводзе ў Оршы, які належыць Мотор Січ. Гэты рухавік выкарыстоўваецца ў крылатых ракетах. Паведамляецца, што Мінск збіраецца распрацаваць сваю ўласную крылатую ракету пад назвай “Аіст”. Гэта падаецца дзіўным, паколькі ў Беларусі няма платформаў для запуску гэтага тыпу ракет.

Аднак усё становіцца ясна, калі меркаваць пра сувязьпраекту “Аіст” з праектам “Грім”. Украінскія праектоўнікі заявілі, што сістэма “Грім” зможа запускаць як тактычныя балістычныя ракеты, так і крылатыя ракеты. Гэта стала б рысай, якая дазваляе паставіць украінскі “Грім” у адзін шэраг з расійскім Іскандэрам.

Такім чынам, ёсць шэраг прыкмет таго, што Мінск працуе над ўмацаваннем сваёй тактычнаё ракетнай магутнасці. Беларускі ўрад імкнецца дасягнуць прынамсі адноснай аўтаноміі ў гэтай галіне. Тым не менш, такая малая краіна як Беларусь можа дасягнуць гэтага толькі ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі.

Автор: Сяргей Богдан
Источник: http://ostro.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Ещё статьи из рубрики «АНАЛИТИКА»:
Ещё статьи из рубрики «Оружие»:

Архив материалов

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Обсуждение