Інжынерныя войскі Узброеных Сіл у сістэме сучаснага ваеннага будаўніцтва

Новости

21 cтудзеня 2013 года інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначаюць чарговую гадавіну са дня ўтварэння.

Вопыт узброеных канфліктаў апошніх дзесяцігоддзяў сведчыць, што інжынернае забеспячэнне ў сучаснай вайне як від стратэгічнага (аператыўнага) забеспячэння працягвае іграць адну з вядучых роляў у вырашэнні задач павышэння жывучасці войскаў і аб’ектаў, зніжэння эфектыўнасці сродкаў паражэння праціўніка і перашкодзе дзеянняў яго войскаў.

Мэтай развіцця сістэмы інжынернага забеспячэння Узброеных Сіл да 2020 г. з’яўляецца павышэнне магчымасцяў воінскіх часцей і падраздзяленняў інжынерных войскаў па выкананню ўскладзеных на іх задач за кошт росту якасці падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і падраздзяленняў, мадэрнізацыі і частковага пераўзбраення на новыя ўзоры сродкаў інжынернага ўзбраення, зыходзячы з магчымасцяў эканомікі дзяржавы.

Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця сродкаў інжынернага ўзбраення з’яўляюцца:

мадэрнізацыя існуючых узораў з мэтай павышэння іх эфектыўнасці і надзейнасці, пераход на базавыя шасі беларускай вытворчасці;

стварэнне шматфункцыянальнай інжынернай тэхнікі;

вырашэнне праблемы эфектыўнай супрацьмiннай абароны войскаў.

Павышэнне жывучасці войскаў і аб’ектаў з’яўляецца адной з асноўных задач на сучасным этапе развіцця сродкаў узброенай барацьбы. Адным са спосабаў вырашэння гэтай задачы з’яўляецца прымяненне новых сродкаў скрывання і імітацыі, вытворчасць якіх наладжана на айчынных прадпрыемствах.

Найбольш эфектыўным сродкам імітацыі з’яўляецца прымяненне аблегчаных макетаў сучасных сродкаў узбраення, якiя хутка раскрываюцца. На падставе станоўчых вынікаў праведзенай вопытнай эксплуатацыі прыняты на ўзбраенне пнеўматычны макет з палімерных матэрыялаў з ужываннем цеплавых імітатараў, лазерных адбівальнікаў і фарбаў. Макет выраблены з выкарыстаннем айчыннай навукова-прамысловай базы.

Іншым напрамкам павышэння жывучасці войскаў па-ранейшаму застаецца фартыфікацыйнае абсталяванне раёнаў, якiя займаюць войскi. Рашэнне гэтай задачы не магчыма без аснашчэння войскаў сучаснымі сродкамі механізацыі землярыйных работ. Удасканаленне землерыйнай тэхнікі вядзецца ў кірунку пашырэння яе магчымасцяў і ўніверсальнасці, а таксама перааснашчэння на базавыя шасі айчынных узораў.

У рамках выканання Дзяржаўнага абароннага заказу ў злучэннях і воінскіх часцях выконваюць задачы па прызначэнню экскаватары-пагрузчыкі «Амкодор-702» айчыннай вытворчасці. У далейшым спланавана закупка і пастаноўка на ўзбраенне экскаватараў тыпу «Антей», якімі плануецца замяніць устарэлыя экскаватары ЭОВ-4421.

Пастаўлены на забеспячэнне новыя сродкі электразабеспячэння войскаў, перавагамі якіх з’яўляюцца: павышэнне тэхнічных характарыстык, нізкі ўзровень шуму, многапаліўная рухавікі, паменшаныя габарытныя памеры, што, ў сваю чаргу, істотна зніжае дэмаскiруючыя прыкметы іх працы.

Адной з асноўных задач развіцця інжынерных войскаў з’яўляецца далейшае ўдасканаленне сістэмы кіравання інжынерным забеспячэннем. У першую чаргу — гэта павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі органаў кіравання інжынерных войскаў, а таксама абсталяванне органаў кіравання інжынерных войскаў сучаснымі (аўтаматызаванымі) сродкамі кіравання. Зладжанасць штабоў і прафесійная падрыхтоўка службовых асоб органаў кіравання і воінскіх часцей інжынерных войскаў Узброеных Сіл ўдасканальваецца ў ходзе камандна-штабных вучэнняў і трэніровак.

Так, у 2012 годзе праведзена па 6 палявых выхадаў батальёнаў у 2, 188 і 557 iбр, а таксама 2 палявых выхаду ў 7 iп. Усе палявыя выхады падраздзяленняў завершаны правядзеннем ротных тактыка-спецыяльных вучэнняў з ацэнкай «добра».

Адноўлена правядзенне спаборніцтва на званне лепшага камандзіра інжынернага батальёна па палявой вывучцы паміж камандзірамі батальёнаў воінскіх часцей інжынерных войскаў непасрэднага падпарадкавання.

Эфектыўна было праведзена паказное ротнае тактыка-спецыяльнае вучэнне з інжынерна-сапёрнай ротай 2 iбр сумесна з верталётнай падраздзяленнем 50 ЗАБ і мотастралковым узводам 120 амбр пад кіраўніцтвам начальніка інжынерных войскаў Узброеных Сіл.

У ходзе гэтага мерапрыемства ўпершыню быў адпрацаваны шэраг пытанняў: ўстаноўка супрацьтанкавага міннага поля павялічанай глыбіні (больш за 100 м) на пазапланавым рубяжы мініравання, арганізацыя ўзаемадзеяння з асабовым складам мотастралковага падраздзялення, прызначанага для агнявога прыкрыцця рухомага атрада загарод.

У ходзе правядзення сумеснага палявога выхаду і паказнога тактыка-спецыяльнага вучэння з асабовым складам 465 рбр і iмаср 2 iбр (3-16 лютага) практычна адпрацаваны пытанні сумеснага прымянення інжынерных падраздзяленняў з падраздзяленнямі ракетнай брыгады.

Правядзенне палявых выхадаў і тактыка-спецыяльных вучэнняў (заняткаў) падраздзяленняў інжынерных войскаў аператыўных камандаванняў сумесна з воінскімі часцямі і падраздзяленнямі родаў войскаў, якiя яны забяспечваюць, прывяло да неабходнага ўзроўню ўзаемадзеяння і зладжанасці ў ходзе сумесных дзеянняў.

Інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць цеснае ўзаемадзеянне з інжынернымі войскамі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Казахстана.

У ходзе традыцыйных штогадовых спаборніцтв па баявой падрыхтоўцы сярод інжынерных падраздзяленняў узброеных сіл гэтых краін зборная каманда інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе заняла другое месца. Збор праводзіўся на тэрыторыі Украіны (г. Камянец-Падольскі). У асноўны састаў каманды ўвайшлі ваеннаслужачыя 2, 188 і 557 iбр.

У рамках выканання дзяржаўнага абароннага заказу працягвалася закупка сродкаў маскіроўкі і сучаснай інжынернай тэхнікі айчыннай вытворчасці — аўтакранаў, экскаватараў-пагрузчыкаў, маскіровачных сетак.

Па абсталяванню сучаснымі сродкамі інжынернага ўзбраення ў 2012 годзе выканана:

на падставе станоўчых вынікаў праведзенай вопытнай эксплуатацыі рыхтуюцца да прыняцця на ўзбраенне пнеўматычны макет айчыннай вытворчасці;

на падставе станоўчых вынікаў дзяржаўных выпрабаванняў плануецца правядзенне на базе 361 баа вопытнай эксплуатацыі універсальнай каркаснай маскі, вырабленай на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь;

у 4970 БIБ завершана пастаўка сучасных сродкаў механізацыі паўсядзённай дзейнасці.

Пастаянна ўдасканальваецца і развіваецца вучэбна-матэрыяльная база. У методыкі падрыхтоўкі спецыялістаў інжынерных войскаў шырокімі тэмпамі ўкараняюцца электронныя навучальныя праграмы і сучасныя трэнажорныя сродкі навучання. На сённяшні дзень камп’ютарныя і трэнажорныя класы абсталяваны на ваенна-тэхнічным факультэце ўстановы адукацыі «Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт», у школе падрыхтоўкі спецыялістаў інжынерных войскаў 72 АВЦ, у 2 інжынернай брыгадзе. У бягучым годзе плануецца аснашчэнне камп’ютарнымі і трэнажорнымі сродкамі падрыхтоўкі іншыя воінскія часці інжынерных войскаў.

Падрыхтоўка кадраў для інжынерных войскаў ажыццяўляецца ў два этапы.

Першы этап — падрыхтоўка ў ваенных вучэбных установах: на базе ваенна-тэхнічнага факультэта ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Выпускнікі ВТФ БНТУ, якія навучаюцца па спецыяльнасці «ужыванне падраздзяленняў інжынерных войскаў», атрымліваюць спецыяльнасць «інжынер па эксплуатацыі пад’ёмна-транспартных, будаўнічых, дарожных машын і абсталявання».

Для абмену вопытам з інжынернымi войскамi Расійскай Федэрацыі арганізавана навучанне курсантаў у Цюменскім вышэйшым ваенным інжынерным камандным вучылішча ім. маршала інжынерных войскаў А.І. Прашлякова Расійскай Федэрацыі.

Другім этапам з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў у працэсе праходжання iмi ваеннай службы.

Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы навуковых кадраў інжынерных войскаў вышэйшай кваліфікацыі, здольных арганізаваць і праводзіць навуковыя даследаванні і распрацоўкі па ўсіх аспектах інжынернага забеспячэння, баявога прымянення вайсковых часцей інжынерных войскаў.

Асабовы склад інжынерных войскаў працягвае выконваць складаную, але неабходную працу па знішчэнню выбухованебяспечных прадметаў, што засталіся з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Выконваюць задачы па ачыстцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад выбухованебяспечных прадметаў трыццаць рухомых груп размініравання.

У ходзе ачысткі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе рухомымі групамі размініравання было выканана 329 тэрміновых заявак ваенных камісарыятаў на абясшкоджванне выяўленых выбухованебяспечных прадметаў, а таксама праведзена праверка трох участкаў мясцовасці (у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці і Слуцкім раёне Мінскай вобласці). У ходзе выканання тэрміновых заявак і правядзення праверкі участкаў мясцовасці былі выяўлены і абясшкоджаны 1765 смяротных знаходак.

Акрамя таго, рухомымі групамі размініравання было абясшкоджана больш за 6670 выбухованебяспечных прадметаў, выяўленых у ходзе правядзення суцэльных ачыстак вайсковых палігонаў і стрэльбішчаў.

Усяго ў 2012 годзе рухомымі групамі размініравання былі абясшкоджаны 8436 выбухованебяспечных прадметаў.

Найбольшая колькасць выбухованебяспечных прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена і абясшкоджана ў Докшыцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Пастаянна праводзіцца маніторынг засмечанасці мясцовасці выбухованебяспечнымі прадметамі. На аснове аналізу дадзеных аб выяўленні і абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў штогод прымаюцца рашэнні на правядзенне інжынернай разведкi асобных участкаў мясцовасці для прыняцця рашэння аб неабходнасці правядзення суцэльнай ачысткі тэрыторый ад выбухованебяспечных прадметаў.

16 афіцэраў інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі — медалямі «За адвагу».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.