Вызначаны лепшыя

Новости

У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі стану службы войскаў ва Узброеных Сілах і транспартных войсках за 2012 год.

Найбольш эфектыўна і мэтанакіравана работа па ўдасканаленню арганізацыі і кіраўніцтва службай войскаў праводзілася ў воінскіх часцях і злучэннях, якія падпарадкаваны камандуючым сіламі спецыяльных аперацый і Заходняга аператыўнага камандавання, начальніку інжынерных войскаў Узброеных Сіл — начальніку ўпраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

У лепшы бок па арганізацыі службы войскаў адзначаны: 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада Заходняга аператыўнага камандавання, 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння, 38-я асобная гвардзейская мабільная брыгада сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, 61-я знішчальная авіяцыйная база Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, 2-я інжынерная брыгада, 188-я гвардзейская інжынерная брыгада, 3620-я артылерыйская база ўзбраення.

У 2012 годзе працягвалася аснашчэнне ваенных аб’ектаў тэхнічнымі сістэмамі і сродкамі аховы. Было аснашчано 211 аб’ектаў у 57 воінскіх часцях. Лепшыя па арганізацыі эксплуатацыі тэхнічных сістэм і сродкаў аховы, падтрыманню іх у працоўным стане — 43-і арсенал, 1393-я артылерыйская база боепрыпасаў, 1371-я інжынерная база, 4970-я база інжынерных боепрыпасаў, 263-я база захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.