Мінабароны Беларусі не каментуе запрашэнне амерыканцаў на вучэнні «Захад-2013»

Новости

Minoborony_RBuuУ Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь адмаўляюцца каментаваць заяву кіраўніка расійскага абароннага ведамства Сяргея Шайгу, які запрасіў прадстаўнікоў ЗША назіраць за вучэннямі «Захад-2013».

Беларускае Мінабароны адмаўляецца каментаваць, ці змогуць амерыканскія вайскоўцы прыехаць падчас вучэнняў і на беларускую тэрыторыю, піша Радыё Свабода.

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу падчас свайго візіту ў ЗША запрасіў амерыканскіх вайскоўцаў узяць удзел у беларуска-расійскіх вучэннях «Захад-2013».

Спадар Шайгу выказаў упэўненасць, што амерыканцы абавязкова прыбудуць на манеўры, якія праходзяць на беларускай і расійскай тэрыторыі:

«Мы сапраўды запрасілі іх (калегаў з ЗША) на вучэнні «Захад-2013». Яны з зацікаўленасцю гэтае запрашэнне прынялі», — цытуе Шайгу РИА Новости.

У Мінабароны Беларусі чулі гэтую заяву, але не гатовыя яе каментаваць. У прэсавай службе таксама не змаглі адказаць, ці пабываюць амерыканцы падчас манеўраў на беларускай тэрыторыі і ці запрашаў Мінск на гэтыя манеўры назіральнікаў з краін НАТО:

«Вучэнні носяць адкрыты характар, усе звесткі пра запрошаных будуць крыху пазней удакладненыя і даведзеныя да грамадскасці», —сказалі Свабодзе ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.

Сумесныя расійска-беларускія манеўры «Захад-2013» пройдуць 20–26 верасня на тэрыторыі Беларусі і Расіі. З расійскага боку ў іх возьме ўдзел 2500 вайскоўцаў, з беларускага — 10 400. Будзе задзейнічана 250 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку 60 верталётаў.

Будучыя манеўры ўжо выклікалі неспакой Літвы і Польшчы. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі раней заяўляў, што ягоная краіна ставіцца да іх вельмі сур’ёзна. Сёлетнія вучэнні ён параўнаў з апошнімі беларуска-расійскімі манеўрамі «Захад-2009», у якія быў закладзены правакацыйны адносна Польшчы сцэнар, што прадугледжваў паўстанне польскай меншасці ў Беларусі:

«Тады мы ўздымалі гэтае пытанне не толькі ў двухбаковых адносінах. Я напісаў зварот да генеральнага сакратара Паўночнаатлантычнага звязу, і НАТО заняло крытычную пазіцыю ў гэтай справе… У такіх справах вельмі важная адкрытасць, празрыстасць, каб вайсковыя назіральнікі маглі сачыць за гэтымі вучэннямі».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.