Трансфармацыя беларускай ментальнасці ў ХХІ стагоддзі

Новости

3534tttУ Мінску адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, на якой разглядаліся праблемы фарміравання беларускай нацыянальнай свядомасці на сучасным этапе развіцця нашага грамадства.

У канферэнцыі “Трансфармацыя ментальнасці беларусаў ў ХХІ ст.”, арганізатарамі якой з’яўляецца Інстытут беларускай гісторыі і культуры (Латвія) і Аналітычны праект “Belarus security Blog”, прыняло удзел каля двадцаці беларускіх і замежных навукоўцаў, прадстаўляючых розныя галіны гуманітарных навук.

Дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносін МЗС РФ Кірыл Коктыш прадставіў аналіз таго, як гістарычнае мінулае ўплывае на свядомасць беларусага гармадства. Па меркаванню даследчыка, беларусы маюць сваю “імперскую гісторыю”.

Такой імперыяй, на думку маскоўскага палітолага, з’яўлялася Вялікае Княства Літоўскае. “ВКЛ цалкам імперскае па сваёй сутнасці стварэнне, узносілася ад Балтыйскага да Чорнага мора, прадстаўляючы з сябе паласу цывілізацыі, па абедзве стараны якой, і з захаду і з усходу, было на той момант менш развітая сацыяльна-культурная прастора. У гэтым сэнсе ВКЛ, акрамя іншага, выконвала і цывілізатарскую місію: так, напрыклад, менавіта з Вялікага Княства ў суседнюю Масковію было экспартавана беларусам Іванам Фёдаравым кнігадрукарства”.

І сапраўды ў сярэднявеччы старажытная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае па шматлікіх момантах пераўзыходзіла сваіх суседзяў. Адное тое, што на нашых землях не адбываліся рэлігійныя войны кажа пра многае.

Аднак ці ўмеюць беларусы ганарыцца сваёй дасавецкай мінуўшчынай? Ці могуць яны “выціскаць па максімуме” са сваёй еўрапейскай гісторыі? Тут пакуль сітуацыя не зусім радасная. І пра гэта распавядае ў сваім дакладзе прафесар Люблінскага універсітэта імя М. Складоўскай-Кюры Рышард Радзік. Па меркаванню польскага даследчыка, сярод сучасных беларусаў распаўсюджаны дзве арыентацыі – прарасійская і праеўрапейская. Пры гэтым на працягу апошняга часу назіраецца працэс моўнай русіфікацыі беларускага грамадства, што накладвае свой уплыў на свядомасць беларусаў.

Паводле Р. Радзіка будучыню Беларусі можа вырашыць моладзь, якая, пакуль, у сваёй большасці рускамоўная, апалітычная і меркантыльная. Нажаль, сацыёлаг не аналізуе тую ролю, якую адыгрывае беларуская інтэлігенцыя ў працэсе фарміравання нацыянальнай свядомасці сучаснага беларускага грамадства, і тое, як айчынныя інтэлектуалы разбураюць стэрэатыпы мінулага, якія, да сённяшняга дня пануюць у постсавецкай Беларусі.

Навуковы сакратар Інстытуту беларускай гісторыі і культуры Анатоль Тарас у сваім выступе адзначыў, што трансфармацыя грамадства, якое адбывалася пасля распаду СССР з аднаго боку выклікала разбурэнне “савецкай ментальнасці”, а з іншага правакавала ўпарты супраціў часткі грамадзян сацыяльным навацыям. У Беларусі “гэты супраціў” працягваецца да сённяшняга дня, што значна запавольвае працэс ментальнага рэфармавання нашага грамадства.

Кандыдат культуралогіі Ірына Шумская адзначыла, што вялікай праблемай у беларускай ментальнасці з’яўляецца сфарміраваны ў нашых суграмадзян прадстаўнікамі беларускай гістарыяграфіі комплекс прыгнечанай нацыі. “Беларусы сядзяць і думаюць пра тое, чаму іх з усіх бакоў ціснулі, а тым часам літоўцы хуценька раскручваюць ідэю аб жамойцкай дамінацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім”, — падкрэсліла ў сваім выступленні даследчыца.

Сапраўды, пакуль у нашых гістарычных працах будзе дамінаваць гэтая “прыгнечанасць”, пакуль не будуць з’яўляцца выдатныя гістарычныя кінафільмы, у якіх будзе распавядацца, напрыклад, пра вайсковыя перамогі беларусаў у перыяд ВКЛ, ці Рэчы Паспалітай, пра высокую культуру нашых зямель у Сярэднявеччы, пра таленавітых беларускіх гістарычных асоб дасавецкага часу, цяжка нам будзе пазбавіцца комплексу “забітасці і тутэйшасці”.

Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў распавёў пра негатыўны ўплыў, які аказвае заходнеруская прапаганда на свядомасць сучасных беларусаў. Прадстаўнікі гэтай антыбеларускай грамадска-палітычнай плыні актывізуюцца напярэдадні вялікіх гістарычных гадавін.

Так было летась, калі ў Беларусі адзначалі 200 гадовыя ўгодкі Вайны 1812 года. Гэты канфлікт для жыхароў беларускіх губерняў па сваёй сутнасці стаў грамадзянскай вайной, калі жыхароў некалі магутнага Вялікага Княства Літоўскага прымусілі ваяваць адзін супраць другога. Частка літвінаў трапіла ў рускае войска, іншыя ўступілі ў армію ВКЛ, створаную пасля ўваходу французскіх войскаў на беларускія землі.

Падобная сітуацыя і з Паўстаннем Кастуся Каліноўскага, якое заходнерусы называюць польскім. Паўстанцы 1863-1864 гг. змагаліся супраць царскай акупацыі за аднаўленне некалі магутнай І Рэчы Паспалітай, якая не была польскай дзяржавай.

У наступным годзе ў Беларусі будуць адзначацца 100-гадовыя ўгодкі пачатку Першай Сусветнай вайны. Для Беларусі тая вайна прынесла вялікія выпрабаванні. У гэтым кантэксце варта памятаць пра тое, што фронт у 1915 годзе падзяліў нашу краіну на дзве часткі, пра казакоў, якія палілі беларускія вёскі, каб не пакінуць іх немцам, пра беларусаў-бежанцаў, якіх прымусам выганялі з родных мясцовасцяў.

Разам з тым, безумоўна, варта памятаць і гераізм нашых сайчыннікаў – жаўнераў Рускай імператарскай арміі, загінуўшых у той вайне. Па меркаванню гісторыка, падзеі “Вялікай вайны” варта разглядаць з беларусацэнтрычных пазіцый, а менавіта адштурхнуць ідэалагічную мішуру і вялікадзяржаўную рыторыку.

Выступленні ўсіх ўдзельнікаў можна прачытаць ў зборніку навуковых прац, выдадзеным напярэдадні мерапрыемства. Варта падкрэсліць, што канферэнцыя прайшла ў актыўнай рабочай атмасферы і кожнае выступленне выклікала бурную дыскусію.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.