Сікорскі: Польшча плануе павялічыць інфармацыйную прысутнасць у Беларусі, Літве і Украіне

Новости

2774073_plПольшча мае намер павялічыць інфармацыйную прысутнасць у прыкардонных краінах дзеля больш якаснага інфармавання сваіх суайчыннікаў. Павялічэнне аудыторыі польскіх СМІ магчыма робіцца ў кантэксце інфармацыйнай вайны, у большасьці фінансуемай праз польскае міністэрства замежных спраў. Як паведамляе delfi.lt, Варшава сур’ёзна заклапочана тым, якую інфармацыю атрымоўвае польская меншасць у краінах – усходніх суседзях Польшчы.

 Міністр замежных спраў Польшчы Р.Сікорскі зрабіў у сенаце заяву, адпаведна якой польскія ўлады плануюць запусціць дзяржаўны канал TV Polska. На тэрыторыі самой Польшчы яго трансляваць ня будуць, канал мае прызначэнне для польскай нацменшасці ў суседніх краінах, паведамляе інфармацыйнае агенцтва PAP.

«Асноўная мэтавая аудыторыя каналу – палякі ва Украіне, Літве і Беларусі», – адказаў Р.Сікорскі.

Гэта не першы медыйны праект, падтрыманы МЗС Польшчы.

Польская меншасць ужо амаль 20 год можа прагледжваць перадачы каналу ТV Polonia. Аднак Р.Сікорскі незадаволены яго якасцю. «Самы час пераглядзець формулу тэлебачання для дыяспары», – паведаміў міністр.

Нагадаем, у Беларусі зараз польскае тэлебачанне даступна ў некалькіх фарматах. Гэта, найперш, спутнікавае ТБ (Belsat TV, Edusat, Eska TV, Ezo TV, ITV, TV Asta і шмат іншых), такую паслугу таксама маюць некаторыя кабельныя аператары і, зразумела, On-line тэлеканалы (TRWAM, Pomerania TV, Narew, TV Master, Ezo TV, ITV, Sfera TV і іншыя).

Як бачым, каналаў гэтых – больш чым трэба…

Таму не зусім зразумела, чаму намаганні польскіх улад сканцэнтраваны на стварэнні яшчэ аднаго дзяржаўнага каналу. Напэўна ўлады не ведаюць, куды падзець грошы польскіх падаткаплацельшчыкаў.

1 thought on “Сікорскі: Польшча плануе павялічыць інфармацыйную прысутнасць у Беларусі, Літве і Украіне

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.