Цi будзе Беларусь прадаваць Эгiпту «Палянэзы»?

Геополитика и безопасность

20170117900Падчас візыту ў Эгіпет Аляксандар Лукашэнка асабліва адзначыў зацікаўленасьць беларускага боку ў разьвіцьці супрацоўніцтва дзьвюх краін у вайсковай сфэры.‭ ‬Экспэрты ў сваю чаргу лічаць,‭ ‬што эгіпецкі рынак для беларускага вайскова-прамысловага комплексу можа быць вельмі пэрспэктыўным.
‭«‬Мы вам пакажам нашы магчымасьці‭»
Пасьля ўчорашніх перамоваў у Каіры прэзыдэнта Эгіпту Абдэль Фатах аль-Сісі і Аляксандра Лукашэнкі было падпісана дзесяць дакумэнтаў аб разьвіцьці супрацоўніцтва ў розных сфэрах.‭ ‬У прыватнасьці,‭ ‬Беларусь і Эгіпет пагадзіліся сумесна працаваць над заключэньнем пагадненьня аб свабодным гандлі паміж Эўразійскім эканамічным саюзам і Эгіптам,‭ ‬а таксама займацца‭ ‬«прасоўваньнем зьнешнегандлёвых інтарэсаў адно аднаго‭»‬.
Пра падпісаньне дакумэнтаў у вайсковай сфэры не паведамляецца.‭ ‬Але вядома,‭ ‬што Аляксандар Лукашэнка асабіста сустрэўся зь міністрам абароны і вайсковай прамысловасьці Эгіпту Седкі Сабхі і выказаў спадзеў,‭ ‬што той наведае Беларусь.
‭«‬Мы вам пакажам нашы магчымасьці.‭ ‬Калі вам тыя тэхналёгіі,‭ ‬якія ў нас ёсьць,‭ ‬прымальныя,‭ ‬будзем разам працаваць.‭ ‬Думаю,‭ ‬мы знойдзем шмат тэмаў для супрацоўніцтва‭»‬,‭ ‬– адзначыў Лукашэнка падчас асабістай сустрэчы зь міністрам.
Лукашэнка прапанаваў Сабхі‭ ‬«пасільную дапамогу і падтрымку‭»‬,‭ ‬калі яны будуць у гэтым зацікаўленыя.
‭««‬Паланэз‭»‬ будзе карысны для эгіпецкай арміі‭»
Вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін у інтэрвію Свабодзе адзначыў,‭ ‬што Беларусь мае добрыя пэрспэктывы ў плане супрацоўніцтва з Эгіптам ў вайскова-прамысловай галіне.
‭«‬Беларусь даўно працуе ў Эгіпце.‭ ‬Прычым,‭ ‬як гэта не парадаксальна,‭ ‬прыватныя прадпрыемствы абсталяваліся нават раней,‭ ‬чым дзяржаўныя.‭ ‬Напрыклад,‭ ‬прадпрыемства‭ „‬Мінатор-сэрвіс‭“ ‬выйграла некалькі тэндэраў на рамонт бронетранспартэраў эгіпецкай арміі‭ (‬гэтыя бронетранспартэры яшчэ‭ ‬1950-х гадоў былі,‭ ‬і там адбываліся перастаноўка рухавікоў ды іншых прылад‭) ‬– гэта быў кантракт на сотні мільёнаў даляраў.‭ ‬Акрамя таго,‭ ‬разам з расейскімі абароннымі прадпрыемствамі ў рамках фінансава-прамысловай групы‭ „‬Абараняльныя сыстэмы‭“ ‬была праведзена мадэрнізацыя зэнітна-ракетных комплексаў С-125‭ „‬Пячора‭“‬.‭ ‬То бок мы там працуем даўно,‭ ‬і думаю,‭ ‬што супрацоўніцтва можа працягнуцца менавіта ў сфэры зэнітна-ракетных узбраеньняў і радыёлякацыйных станцыяў.‭ ‬Акрамя таго,‭ ‬Беларусь можа падзяліцца сваім досьведам вытворчасьці бесьпілётных авіяцыйных апаратаў‭ ‬– прычым там ёсьць перадавыя распрацоўкі,‭ ‬патрульныя ўдарныя бесьпілётныя апараты тыпу‭ „‬камікадзэ‭“‬,‭ ‬якія распрацоўвае наш фізыка-тэхнічны інстытут пры Акадэміі навук.‭ ‬Нашы прадпрыемствы маюць праграмы мадэрнізацыі ня толькі бронетранспартэраў,‭ ‬але і іншых відаў бранятэхнікі,‭ ‬якая знаходзіцца на ўзбраеньні Эгіпту,‭ ‬а таксама авіяцыйнай тэхнікі.‭ ‬У пэрспэктыве,‭ ‬думаю,‭ ‬магчымае і наладжваньне зборкі аўтамабіляў вайсковага ўзору‭ ‬– як МАЗу,‭ ‬так і Менскага заводу колавых цягачоў‭ (‬МЗКЦ‭) ‬непасрэдна ў Эгіпце.‭ ‬Ну і яшчэ адзін вялікі пласт‭ ‬
супрацоўніцтва‭ ‬– магчымая падрыхтоўка пэрсаналу ў рамках нашай вайсковай акадэміі.
Таму гэты рынак нам знаёмы,‭ ‬і я думаю,‭ ‬што нашы прадпрыемствы ня толькі дзяржаўнага,‭ ‬але і прыватнага сэктару змогуць там пасьпяхова супрацоўнічаць з эгіпцянамі‭»‬,‭ ‬– кажа вайсковы экспэрт.
Алесін лічыць,‭ ‬што Беларусь можа наладзіць продаж Эгіпту новай ракетнай сыстэмы залпавага агню‭ ‬«Палянэз‭»‬,‭ ‬прынятай на ўзбраеньне беларускага войска ў‭ ‬2016‭ ‬годзе.‭ ‬Тым больш што міністар абароны Андрэй Раўкоў раней ужо заяўляў пра тое,‭ ‬што‭ ‬«палянэзы‭»‬ могуць ісьці ў тым ліку і на экспарт.
‭«‬Безумоўна,‭ ‬рэактыўная сыстэма залпавага агню‭ „‬Палянэз‭“ ‬будзе карысная для эгіпецкай арміі.‭ ‬Я ведаю,‭ ‬што эгіпцяне праяўляюць вялікую цікавасьць да мадэрнізацыі менавіта ракетна-артылерыйскіх сыстэм,‭ ‬і я думаю,‭ ‬што гэтая сыстэма мае рынкавыя пэрспэктывы ў Эгіпце‭»‬,‭ ‬– кажа ён.
Прычым Алесін лічыць,‭ ‬што Менск хутчэй захоча прадаваць эгіпцянам не тэхналёгіі,‭ ‬а менавіта гатовыя комплексы‭ ‬«Палянэз‭»‬.
‭«‬Я думаю,‭ ‬што больш выгадна будзе прадаваць гатовыя вырабы,‭ ‬гатовыя‭ „‬палянэзы‭“‬.‭ ‬Наўрад ці эгіпцяне будуць у стане наладзіць вытворчасьць саміх ракет,‭ ‬бо мы толькі нядаўна асвоілі гэтую вытворчасьць ракет на Дзяржынскім электрамэханічным заводзе.‭ ‬Таму я думаю,‭ ‬што будуць гатовыя сыстэмы.‭ ‬Гэта больш выгадна,‭ ‬бо апошні прадавец атрымлівае ўвесь прыбытак‭»‬,‭ ‬– тлумачыць ён.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.