Новых иностранных военных баз в Беларуси не будет

Армия ВС Беларуси Концепции и доктрины

14spi4iСегодня в Беларуси действуют два военных российских объекта в Ганцевичах и Вилейке, появление других не планируется, заявил министр обороны Андрей Равков, отвечая на вопрос председателя Движения «За Свободу» Юрия Губаревича.

Новых замежных ваенных аб’ектаў у Беларусі пакуль не будзе

Тыя два расійскія ваенныя аб’екты, якія функцыянуюць сёння ў Беларусі, прыносяць нам карысць, тэма з’яўлення новых ўздымаецца невядома кім і для чаго, заявіў сёння на прыёме ў Навагрудку міністр.

Па ягоных словах, выгода, па-першае ў тым, што, дзякуючы гэтым базам, беларускі бок атрымлівае інфармацыю, па-другое, атрымлівае доступ для расійскіх палігонаў, аналагаў якіх у нас няма.

«Я асабіста быў на гэтых аб’ектаў, калі пачаў працаваць на пасадзе міністра абароны», — адзначыў чыноўнік. Па ягоных словах, ён глыбока правяраў сітуацыю, у тым ліку праз мясцовую міліцыю, і негатыву ад іх функцыявання не знайшоў.

Сярод плюсаў Раўкоў назваў тое, што дзякуючы расійскім ваенным аб’ектам ёсць працоўныя месцы для мясцовых жыхароў.

Другія расійскія аб’екты, дадаў міністр, — гэта інсінуацыі, дзікае глупства і фэйкі.

Беларускаму войску — беларускія героі

«Рух „За Свабоду“ звяртаў ужо ўвагу на тое, што беларускаму войску патрэбна ўзмацніць ідэалагічнае выхаванне, — нагадаў пад час сустрэчы Юрый Губарэвіч. — Сёння вайскоўцаў часта вучаць на прыкладах ваенных перамогаў суседніх краінаў, а беларусам таксама ёсць кім ганарыцца».

Ён прапанаваў ведамству «мяняць агульны падыход» і ў выглядзе крока добрай волі накіраваць свайго прадстаўніка на круглы стол па пытанні патрыятычнага выхавання з гісторыкамі. Палітык таксама нагадаў пра ініцыятыву пра перайменаванне Сувораўскай вучэльні ў вучэльню імя гетмана Астрожскага ці Тадэвуша Касцюшкі.

«Абсалютна згодны з вамі наконт патрыятычнага выхавання, — адзначыў міністр. — І яго трэба пачынаць з дзіцячага садка».

Наконт удзелу ў круглым стале Раўкоў абяцаў падумаць, адзначыўшы, што ў «кожнага свая праўда».

Праблема дзедаўшчыны

Пад час усёй размовы неаднаразова ўздымалася тэма дзедаўшчыны ў беларускім войску, якую ўзняў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Мінабароны ўвесь час займаецца пытаннем неўстаўных адносінаў, ніхто не пакідае іх збоку. Пытанне, які выгляд яны прымаюць, — адзначыў Раўкоў. — Нашая задача — не дапусціць здзекаў і глумлення».

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што аснова гэтых праблемаў закладаюцца выхаваннем і пашкадаваў, што ў 99,9% выпадкаў гэтым пытаннем займаецца Мінабароны.

Пад час сустрэчы было таксама ўзнятае пытанне неабходнасці ўнясення зменаў у закон «Аб вайсковай службе». У прыватнасці, Анатоль Лябедзька казаў пра неабходнасць замацавання большых правоў вайскоўцаў па прыкладзе заходніх суседзяў: атрымання імі доступу да Інтэрнэту і тэлефонаў, правядзення выходных дома.

У завяршэнне сустрэчы міністр абароны паабяцаў, што ўсе агучаныя прапановы будуць разгледжаныя, і Губарэвіч і Лябедзька атрымаюць на іх адказ у ўсталяваныя законам тэрміны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.